Вясна ў душы, вясна ў прыродзе...

17 апреля 2023
Вясна ў душы, вясна ў прыродзе...

Прыгожая, чароўная прырода
Ды болей вабіць дзіўная вясна....
Анатолій Баруценка

І сапраўды, вясной мы можам убачыць як прачынаецца прырода ад зімняга сну. Так назіраючы за зменамі ў прыродзе вясной, маленькія выхаванцы першай малодшай групы № 2 заўважылі, што з'явіліся першыя лісточкі на кустах, зацвялі пладовыя дрэвы, прачнуліся кузурачкі ў траве і суседскі кот часцей гуляе па двары.