Размаўляй са мной па-беларуску: маё любімае беларускае слова

20 февраля 2026
Размаўляй са мной па-беларуску: маё любімае беларускае слова

21 лютага Беларусь будзе адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы! 
У праддвесці гэтай важнай даты наш прафсаюзны камітэт арганізаваў цудоўную і душэўную акцыю: "Размаўляй са мной па-беларуску: маё любімае беларускае слова".

Гэта была не проста акцыя, а сапраўднае свята! Усе работнікі дзіцячага сада з вялікім энтузіязмам далучыліся да яе. Мы згадвалі, якія беларускія словы часцей за ўсё выкарыстоўваем у паўсядзённым жыцці, якія грэюць душу ці выклікаюць усмешку. Было вельмі цікава і пазнавальна!
Наш родны беларускі язык – гэта не проста набор слоў. Гэта: "Крыніца мудрасці, што корміць душу і розум", "Песня жаўранка ў бяскрайнім полі", "Мост, што злучае нас з продкамі і будучыняй".

Мы ўпэўненыя, што такія акцыі дапамагаюць нам не толькі ўспомніць прыгожыя беларускія словы, але і зразумець, наколькі важна захоўваць і шанаваць сваю родную мову. Бо, як казаў класік: "Мова – душа народа!