Міжнародны дзень роднай мовы

20 февраля 2026
Міжнародны дзень роднай мовы

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
                                                           Максім Танк

Традыцыйна, напярэдадні 21 лютага, у дзiцячым садку адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Педагагічныя работнікі арганізавалі з дзецьмі шэраг мерапрыемстваў на роднай мове: тэматычная заняткі і гульні, фальклорныя забавы, кніжныя выставы. 
Выхаванцы
 старэйшай групы прачыталі і інсцэніравалі беларускую народную казку "Як кот звяроў напалохаў". Дзеці імкнуліся не толькі правільна вымаўляць беларускія гукі, але і ўжываліся ў сваю ролю. Яшчэ выхаванцы напярэдадні свята пазнаёміліся з альбомам "Смак беларускай мовы". Яны адгадвалі загадкі, хадзілі по лабірынтах, лічылі прадметы і размаўлялі на беларускай мове.
Выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі з выхаванцамі вельмі цікавыя меропрыемствы.