Навошта чытаць дзецям беларускія казкі?

16 октября 2025
Навошта чытаць дзецям беларускія казкі?

Чытанне дзецям казак на беларускай мове на тэму дабрыні, любові да бацькоў адыгрывае вялікую ролю не толькі ў фарміраванні ў іх першапачатковых уяўленняў аб сваёй роднай мове, але і ў фарміраванні асноў грамадзянска-патрыятычнага выхавання. Таксама не варта забываць пра самы просты спосаб знаёмства з роднай мовай, з якой можна пачынаць: з "Калыханкі", ранішніх праграм для малых на "Беларусь - 3". А таксама перакладзеных мульцікаў на беларускай, напрыклад: "Прыгоды Фунціка", "Свінка Пэпа". Чым часцей дзеці чуюць словы на беларускай мове, тым больш яны іх запомняць, бо дзіцячы розум гнуткі і успрымальны. Таму знаёмства з роднай мовай неабходна пачынаць яшчэ з ранняга ўзросту, калі ў асноўным дзейнічае механізм пераймання.