Горад маёй мары - Ваўкавыск!
27 февраля 2024
Які ты, мой горад? Спрадвеку сур'ёзны,
Сучасны, змястоўны, жыццём памяркоўны.
А можа, ты хуткі, яскравы, гарачы,
Як сэрца матулі ці ўсмешка дзіцяці?
Цябе бачу розным узімку і летам.
Ты белы пад снегам ці ззяеш ад цвету...
Па - свойму для кожнага з нас асаблівы.
Каму ты жыццё, а каму ўспаміны...
А мне ты - маленства, вясна, захапленне,
Матулі ўсмешка, вясёлка, здзіўленне.
Я роднаю сцежкай дадому вярнуся,
На шляху вялікім жыцця не згублюся.
Табе - мае поспехі, мары і вершы...
Ззяй, горад,у часе, іскрыся ў песні!
Яна Паўтарак