Фальклорнае свята "Гуканне вясны"
Скончылася доўгая зіма, а на змену ёй ідзе прыгажуня-вясна. Каб паскорыць яе прыход у дзіцячым садзе наладзілі народнае свята, якое носіць назву Гуканне вясны. Гэты беларускі звычай - адзін з самых жыццярадасных і аптымістычных.
Гуканне Вясны - старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Хлопчыкі і дзяўчынкі заклікалі вясну хутчэй прыйсці. Усе радаваліся першаму вясноваму сонцу. Госці свята пазнаёмілі выхаванцаў з веснавымі звычаямі і павер’ямі.
Не заставіла Вясна-красна яе доўга чакаць, з падарункамі яна завітала: дзяўчынкам – па стужачцы, каб сталі танцаваць, а хлопчыкам – па дудачцы – каб сталі іграць. Дзяўчынкі і хлопчыкі ззагадзя падрыхтавалі папяровых птушачак, якія размясціліся на дрэвах вакол дзіцячага садка.
Менавіта так вітаюць птушак, якія вяртаюцца на Радзіму з цёплых краін.
Падчас правядзення свята выхаванцы акунуліся ў атмасферу беларускага народнага каларыту, пазнаёміліся з народнымі традыцыямі, слухалі беларускую народную музыку.