Дай лесу новае жіццё
22 октября 2026

Работнікі нашага дзіцячага сада далучыліся да добраахвотнай грамадскай акцыі "Дай лесу новае жыццё!", якая праходзіць з 17 па 24 кастрычніка. Акцыя накіравана на аднаўленне лясоў, якія пацярпелі ад ураганных вятроў і ўсыхання насаджэнняў. Удзел у такіх добрых справах - гэта клопат аб прыродзе і ўклад у будучыню роднага краю. Няхай пасаджаныя дрэвы растуць моцнымі, а нашы лясы з кожным годам становяцца зелянейшымі і прыгажэйшымі!