21 лютага - Дзень роднай мовы
22 февраля 2024
21 лютага - Дзень роднай мовы
Сёння ў кожным куточку нашай краіны адзначаюць Дзень роднай мовы, а таксама у дзіцячым садзе. Выхаванцы сёння не толькі вучылі новыя вершы на роднай мове, але і актыўна гулялі ў розныя дыдактычныя і народныя гульні, малявалі прыродныя сімвалы роднага краю.
Дзякуючы гэтаму дзеці змаглі лепей зразумець і запомніць словы на беларускай мове. А галоўнае, педагогі бачылі як дзецям цікава слухаць беларскую гаворку і размаўляць на беларускай мове! Гэта было так міла і кранальна! А яшчэ выхаванцы даведаліся пра традыцыі, гісторыю і культуру свайго народа.
Няхай кожнае дзіця ведае і любіць сваю родную мову!